Да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Міколы Аўрамчыка
15 снежня 2020 года ў 16.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць мерапрыемства “Сведка эпохі”, прымеркаванае да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Міколы Аўрамчыка.
Імпрэза праходзіць у рамках музейнага праекта “Дыяменты прыгожага пісьменства”.
Мікола Аўрамчык (1920–2017) – пісьменнік, паэт, перакладчык. Уваходзіў у склад рэдакцыі часопіса “Маладосць” ад яго заснавання ў 1953 г. і да 1980 г., увесь гэты час кіраваў у ім аддзелам паэзіі.
Адзін з аўтараў “Сказу пра Лысую гару”, шматлікіх паэтычных зборнікаў, рамана “У падзямеллі”, аповесці “Палон”, кнігі «Знаёмыя постаці», прысвечанай беларускім дзеячам.
У імпрэзе прымуць удзел: галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, пісьменнікі Анатоль Вярцінскі, Генрых Далідовіч, Васіль Зуёнак, Казімір Камейша, Кастусь Цвірка, заснавальнік фальклорнага гурта “Ліцвіны” Уладзімір Бербераў, сваякі і нашчадкі Міколы Аўрамчыка.
Уваход вольны.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Калі: 15 студзеня 2020г. у 16.00.
Куратар мерапрыемства: Андрэй Мельнікаў, навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела.