Да 125-годдзя Рыгора Шырмы выйдзе канверт з маркай
4 студзеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі выпусціць у абарот канверт з арыгінальнай маркай, прысвечаны 125-годдзю Рыгора Шырмы – беларускага дырыжора, грамадскага і музычнага дзеяча, публіцыста, літаратара, Народнага артыста Беларусі.
Канверт выйдзе накладам 50 тысяч штук. Спецыяльнае памятнае гашэнне адбудзецца 20 студзеня ў аддзяленні паштовай сувязі № 3 г. Пружаны на Берасцейшчыне.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
