Да 200-годдзя з дня нараджэння Цыпрыяна Каміля Норвіда



Да 200-годдзя з дня нараджэння Цыпрыяна Каміля Норвіда выйшла кніга перакладаў выбраных вершаў “Над попелам паразы – перамога!..”.

Кніга змяшчае пераклады Алега Мінкіна, Васіля Сёмухі і Андрэя Хадановіча. Укладанне кнігі зрабіў Андрэй Хадановіч, ён жа аўтар прадмовы.

Кніга выйшла ў выдавецтве Змітра Коласа пры падтрымцы Instytut Książki.

Кнігу можна набыць у сталічнай кнігарні „Акадэмкніга”.

Гэта ўжо другое выданне вершаў  Цыпрыяна Каміля Норвіда ў Беларусі. У 1993 годзе ў выдавецтве „Мастацкая літаратура” выйшаў зборнік лірыкі польскага класіка „Ідзі за мною”, у перакладах Алега Мінкіна.

Беларускае Радыё Рацыя