Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча
У Менску распачалася навуковая канферэнцыя, прымеркаваная да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
Гаворыць Ігар Капылоў – дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
– Гэта міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі”. Яна ўжо праводзіцца 27-мы год. Канферэнцыя праводзілася заўсёды паміж Люблінскім універсітэтам і Беларускім дзяржаўным універсітэтам. У гэтым годзе канферэнцыя выйшла за ўніверсітэцкія межы ў сувязі з тым, што праблемнае поле пашыраецца, нам ёсць што абмяркоўваць. Тая гісторыка-культурная спадчына, якая нас звязвае з Польшчай, яна неабсяжная, таму што знаходжанне ў адной дзяржаве пакінула вельмі глыбокі след.
З кожным годам канферэнцыя павялічвае колькасць удзельнікаў і тэмаў. Асобныя яе секцыі праходзяць як у Беларускім дзяржаўным універсітэце, так і ў Акадэміі навук.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск