Да 500-годдзя выдання “Песні пра зубра”



У наступным годзе спаўняецца 500 гадоў з часу выдання паэмы “Песня пра зубра” Міколы Гусоўскага.

У 1522 годзе ў Рыме Мікола Гусоўскі напісаў свой лепшы твор “Песню пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго”, дзе выклаў шматгранную ідэйна-эстэтычную і гуманістычна-асветніцкую праграму. А ў кастрычніку 1523 года ў Кракаве ў друкарні Віетара паэтычны зборнік “Песня пра зубра” пабачыў свет. Ён складаўся з празаічнага прысвячэння, аднайменнай паэмы і 11 вершаў, напісаных пераважна ў рымскі перыяд.

З нагоды 500-годдзя выдання “Песні пра зубра” Міколы Гусоўскага рыхтуецца да выхаду цудоўны каляндар. Ужо сёння на яго можна аформіць папярэднюю замову на сайце: tn.by. Каляндар надрукуюць у студзені 2023 года.

Беларускае Радыё Рацыя