Да 60-годдзя Анатоля Сыса: паэтычнае свята „Агмень” у Менску



25 кастрычніка ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ладзіць літаратурна-музычную імпрэзу, прысвечаную 60-годдззю з дня нараджэння Анатоля Сыса — паэтычнае свята “Агмень”. 

Літаратурны фестываль, што праходзіў кожны год на радзіме паэта ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага р-на і збіраў дзесяткі аматараў творчасці і сяброў Анатоля, сёлета пашырае фармат і праводзіцца на сталічнай пляцоўцы! Спадзяемся, што да свята далучацца і тыя, хто традыйцыйна браў удзел у імпрэзе, і тыя, хто ніколі раней не наведваў мерапрыемстваў фестывалю.

У вечарыне возьмуць удзел: Алесь Бяляцкі, Леанід Галубовіч, Аксана Данільчык, Сяргей Дубавец, Анатоль Івашчанка, Сяргей Кавалёў, Барыс Пятровіч, Міхась Скобла, Віктар Шніп.

На вечарыне прагучаць вершы Анатоля Сыса і песні на яго словы ў выкананні вядомых беларускіх музыкаў: Сержука Доўгушава, Касі Камоцкай, Алега Хаменкі.

Мерапрыемства пройдзе ў канферэнц-залі гатэля “Мінск” (зала рэстарана „Сёмаё неба”) пр-т Незалежнасці, 11, корп. 2, 6 паверх.

Пачатак а 18-й гадзіне, уваход вольны!