Да 610-годдзя Грунвальдскай бітвы
15 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працу фотавыстава, прысвечаная 610-годдзю з дня Грунвальдскай бітвы “Грунвальд. Сёння”.
Грунвальдская бітва, якая 15 ліпеня 1410 года, стала вырашальнай бітвай у ходзе “Вялікай вайны” 1409-1411 гг. злучаных сіл Польскай Кароны і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна рыцараў-крыжаносцаў.
Дадзеная бітва лічыцца адной з буйнейшых на працягу ўсёй эпохі Сярэднявечча. Перамога менавіта ў гэтай вайне зрабіла Вялікае княства Літоўскае адной з магутнейшых дзяржаў Сярэднявечнай Еўропы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: histmuseum.by