Да 70-годдзя народнага майстра Анатоля Туркова
Анатоль Туркоў – разьбяр з Камянца, народны майстар Рэспублікі Беларусь, старшыня Таварыства аматараў мастацтва рэгіёну Белавежскай пушчы і Берасця “Тур”.
Сёлета прызнанаму ў Беларусі і за межамі рэспублікі майстру спаўняецца 70 гадоў.
РР: Хутка ў Берасці адкрыецца выстава, прысвечаная вашаму 70-годдзю. Колькі гадоў вы займаецеся разьбярствам?
Анатоль Туркоў: Мастацтвам я займаюся з самага дзяцінства. І я працаваў у артыстычнай працоўні ў Камянцы. Рабіў розныя працы – рэкламныя, афарміцельскія і манументальныя. Пазней, як Савецкі Саюз разваліўся і нашыя працоўні сталі непатрэбныя, тады я канкрэтна заняўся разьбярствам. І пачаў займацца паркавай скульптурай з дрэва. Вельмі адрозніваюцца адна ад адной разьба па дрэве польская, украінская, беларуская, літоўская. У Польшчы пераважае культавая разьба. А ў нас – традыцыйная, звязаная з культурай, з нашай міфалогіяй і гісторыяй.
У Берасці мы зрабілі скульптуру да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Дзве скульптуры ў Ружанах у замку Сапегаў. У Камянцы я зрабіў скульптуру Еўфрасінні Полацкай амаль чатыры метры ў вышыню. Праца зробленая да Дня беларускаг пісьменства ў 2005 годзе.
РР: Вы аформілі Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах. А што яшчэ Вы зрабілі ў Польшчы?
Анатоль Туркоў: У парку ў Бельску стаіць мая кампазіцыя, прысвечаная 450-гаддзю Сойму ВКЛ, які праходзіў у Бельску-Падляшскім. Таксама я ўдзельнічаю ў пленэрах. У Польшчы знаходзіцца больш за 100 маіх скульптур.
РР: Скажыце некальскі слоў пра выставу, якая адкрыецца 4-га кастрычніка ў Берасці.
Анатоль Туркоў: Для гэтай выставы я раблю цэнтральную кампазіцыю – гэта Раство Хрыстова. Будуць таксама мае жывапісныя працы.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Гутарыла Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя