Да 75-годдзя Яўгеніі Янішчыц



На Піншчыне аматары беларускай літаратуры і гісторыі ініцыююць, каб сёлетні год у рэгіёне прайшоў пад знакам 75-годдзя знакамітай зямлячкі, паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.

Прапаноўваецца, каб ужо з сакавіка ва ўстановах культуры праводзіліся імпрэзы, прысвечаныя папулярызацыі і захаванню спадчыны творцы.

У вёсцы Парэчча ёсць музей Янішчыц, створаны Антанінай Сідарук, якая асабіста ведала паэтку.

Яўгенія Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна. У літаратуры дэбютавала са школьных гадоў. Падчас вучобы ў БДУ яе пад патранат узяў Ніл Гілевіч і Васіль Быкаў, апошні называў Янішчыц самай таленавітай з усіх самых таленавітых паэтэс Беларусі. Яе жыццё трагічна абарвалася ў Менску ў 1988 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя