Да 80-годдзя Уладзіміра Новака



Да 80-годдзя мастака Уладзіміра Новака ў сталічнай галерэі Беларускага саюза мастакоў “Беларт” адкрылі ягоную персанальную выставу.

Гаворыць сам юбіляр:

– Я вам скажу, з гэтага дня я ўсе свае пэндзлі выкінуў і фарбы такія памятыя выкінуў. А справа ў тым, што я  ўжо заўтра іду купляць новыя пэндзлікі, новыя фарбы. І новыя думкі ў мяне пайшлі, а якія думкі, я яшчэ сам не ведаю.

Уладзімір Новак, бадай што, адзіны беларускі мастак, які працягвае працаваць у жывапісе ў спартовай тэме. Не кожны здольны даць рады шматфігурным дынамічным кампазіцыям.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск