Да 80-годдзя з дня нараджэння Леаніда Дайнекі
28-га студзеня беларускаму пісьменніку Леаніду Дайнеку споўнілася б 80 год.
Напярэдадні памятнай вечарыны сваімі ўражаннямі дзеліцца нявестка паэта, якая падрыхтавала праграму песень на словы свёкра, Таццяна Дайнека:
– Ідэі, якія для Леаніда Дайнекі былі галоўнымі, – гэта прынцып вернасці сваёй Радзіме, сямейныя каштоўнасці, вера ў сяброўства, вера ў дабрыню чалавечую. Для мяне, канешне, гэта было самое адкрыццё. Вось жывеш, жывеш і не ведаеш, што ў Беларусі ёсць такі цудоўны вялікі паэт.
Імпрэза да 80-годдзя з дня нараджэння Леаніда Дайнекі адбудзецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску. Уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
