Да Калядаў у Менску з’явіцца дошка памяці Рыгора Барадуліна
Да Калядаў у Менску з’явіцца дошка памяці Рыгора Барадуліна. Гэтай радаснай навіною падзяліўся журналіст Глеб Лабадзенка: „З радасцю паведамляю, што дошка атрымала ўсе неабходныя ўзгадненні і ўжо адліваецца”. Скульптар – Ігар Засімовіч.
Грошы на памятную дошку на менскім доме паэта ахвяравалі беларусы.
Беларускае Радыё Рацыя
