Да Касцюшкі ў Мерачоўшчыну



Дом-музей кіраўніка паўстання 1794 года, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі Тадэвуша Касцюшкі (1746-1817) заўсёды адчынены для наведвальнікаў.

У выхадныя і рабочыя дні спяшаюцца да Касцюшкі турысты з усяго свету, а таксама беларусы з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны. Здалёк іх вітае прыгожы помнік героя, аўтарам якога з’яўляецца скульптар Генік Лойка. І перш чым наведаць дом-музей, усе спыняюцца каля помніка Тадэвушу Касцюшку і каля каменя з яго барэльефам. Пачынаюць фатаграфавацца: і сябе з Касцюшкам і помнік з мемарыяльным каменем.

Прыгожа і вольна ў Мерачоўшчыне. Здаецца, што з дома хутка выйдзе сам Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, прысядзе на лаўку, што побач з домам, і будзе доўга любавацца палацам Пуслоўскіх, і шчыра заклікаць усіх гасцей да сябе ў дом.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Косава

Фота аўтара