Да мовы праз маляванне
У Менску пачаўся набор на незвычайныя дзіцячыя мастацкія заняткі. Услед за моўнымі курсамі і гістарычнымі клубамі сталічны мастак вырашыў паказаць, як беларусізуе маляванне. Гаворыць мастак Зміцер Пятроўскі:
– Студыя “Белы ліс” будзе адметная тым, што акрамя ведаў пра колеры, лініі, мы будзем звяртаць увагу пытанням нашай гісторыі, культуры і традыцый. З дзецьмі мы акунемся ў свет сярэднявечных замкаў, велічных баляў, герояў, рыцараў.
“Мы навучымся маляваць Вітаўта, Радзівілаў, гусараў і іншых герояў нашай гісторыі,” – падсумаваў Пятроўскі.
Запіс на курсы будзе ажыцяўляцца да канца бягучага году. Пацікавіцца праектам можна на адмысловай старонцы студыі “Белы ліс” у фэйсбук.
Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Арцемій Кастроў