Да саліста Gods Tower прыйшоў Следчы камітэт



На Уладзіслава Наважылава, верагодна, завялі крымінальную справу за абразлівы каментар у сацыяльных сетках.

Да саліста Gods Tower Уладзіслава «Lesley Knife» Наважылава прыйшоў Следчы камітэт. У камэнтарах у сваім фэйсбуку ён расказаў, што да яго прыйшлі з-за абразлівага камэнтара ў сацсетках, перадае Радыё Свабода.

У якім статусе знаходзіцца Наважылаў цяпер — невядома.

Увосень 2020 саліст культавага гомельскага метал-гурту Gods Tower разам з Аляксандрам Памідоравым прайшоў праз «суткі» за дваравы канцэрт на Ангарскай у Менску.