Да Янкі Журбы на Дзяды ў Полацку
Традыцыйна на Дзяды ў Полацку прыходзяць да магілы пачынальніка найноўшай беларускай літаратуры Янкі Журбы.
А таксама да славутага полацкага краязнаўца Івана Дэйніса. Не сталі выключэннем і сёлетнія Дзяды.
Кажа сакратар літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”, палачанін Андрэй Новікаў:
– У нас была бібліятэка Янкі Журбы. І я быў яе сталы наведнік ад малых гадоў, як у школу пайшоў. Таму пра Журбу я добра ведаў. На гэтых могілках я быў з дзяцінства, мая бабця тут жыла недалёка, каля Еўфрасіннеўскага манастыра. І яна заўсёды хадзіла на гэтыя могілкі і калі-нікалі брала мяне з сабой. Пра Дэйніса я пазней даведаўся, ужо ў сталым узросце, пасля школы. Але на яго магіле я, відаць, упершыню, так вось асазнана, што стаю каля пахавання Дэйніса.
Ксавер’еўскія могілкі адны з найстарэйшых у Полацку. Сваю назву яны атрымалі ад касцёла ў гонар святога Ксаверыя, які некалі тут стаяў.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя