Да жаночага дня ў Берасці запрашаюць паглядзець “Забароненыя зоны”
“Забароненыя зоны” — на такую выставу ў Берасці запрашаюць прадстаўнікі творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа”. Яе адкрыццё прымеркавана да жаночага свята і адбудзецца ўжо заўтра, 7 сакавіка, — распавяла адная з арганізатарак Лізавета Міхальчук:
– У нас выставы ладзяцца для шырокага кола гледачоў. Мы ніколі не робім ніякіх абмежаванняў. Гэта, відаць, першая выстава ў “КХ”, у якой ёсць нейкае абмежаванне паводле ўзросту. Гэта будзе выстава 18+, паколькі на ёй будуць некаторыя работы, у якіх прысутнічаюць элементы аголенага мужскога і жаночага цела. Тым не менш усе гэтыя работы з’яўляюцца творамі мастацтва.
Паводле Лізаветы Міхальчук, да ўдзелу запрашаюцца ўсе тыя, хто цікавяцца крытычным мастацтвам. Пачатак а 19-ай гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
