Дабрачынны аўкцыён да 103-й гадавіны БНР



На дабрачынны аўкцыён да 103-й гадавіны ўтварэння БНР выстаўленыя ўнікальныя лоты!

Першы лот.

Маркі паваеннай Рады БНР. Эскізы да іх у 1950-х гг. зрабіў Уладзімір Шыманец, тагачасны міністр фінінсаў БНР і бацька Івонкі Сурвілы, якая сёння ўзначальвае найстарэйшую існую беларускую дзяржаўную структуру – Раду БНР.

Другі лот.

Гравюра „Руіны замку ў Вільні” аўтарства самой спадарыні Івонкі Сурвілы, якую яна асабіста ахвяравала для гэтага аўкцыёну. Зроблена ў тэхніцы шаўкаграфіі паводле малюнкаў аўтаркі тушам ў 1966 г. у Мадрыдзе.

Трэці лот.

Унікальная кніга ў двух тамах „Архівы БНР” 1998 году выдання, якую не знайсці ў аніводнай кнігарні і якая змяшчае дакументы, па якіх можна прасачыць гісторыю стварэння незалежнай беларускай дзяржаўнасці.

Аўкцыён адбываецца дзякуючы Беларускай фундацыі Пятра Крачэўскага (Нью-Ёрк) пры падтрымцы Belarusian Institute of America.

Усе тры лоты дасяжныя па спасылцы – https://bit.ly/3tO01JD

Сродкі, атрыманыя ад аўкцыёну, будуць пералічаныя ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці на падтрымку рэпрэсаваных дзеячоў культуры.