Дабрачынны канцэрт KRIWI ў Варшаве
8 сакавіка гурт KRIWI дае канцэрт у Варшаве з нагоды свайго 25-годдзя.

Дата: 8 сакавіка
Час: 20.00 (час мясцовы)
Месца: Beer Station Centrum, Lwowska 17, Варшава
Да музыкаў далучаюцца сябры з Беларусі:
Аляксандр Памідораў;
Дзяніс Тарасенка («РСП»);
Naka;
Botanic Project.
Знаходзячыся ў выгнанні, музыкі робяць усё, каб беларуская культура жыла і развівалася: «8 сакавіка мы заспяваем разам дзеля міру і падтрымкі нашых братоў і сясцёр ураінцаў!»
Уваход: free donation.
Усе сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу Украіне.
Канцэрт пройдзе пры падтрымцы Беларускай Рады Культуры.
