Дабрачынны канцэрт у падтрымку Украіны ў Познані
12 сакавіка ў Познані адбудзецца дабрачынны канцэрт у падтрымку Украіны.
Дата: 12 сакавіка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Teatr Ósmego Dnia, ul. Ratajczaka 44, Познань
Акустычны канцэрт ладзяць Анастасія Рудых, Алена Каданава і Моніка Андрэева-Пятроўская. Спявачкі выканаюць вядомыя песні на ўкраінскай і беларускай мовах, а таксама свае ўласныя. Яны запрашаюць гледачоў спяваць разам.
Алена — беларуска, спевы для яе сталі формай пратэсту. Яна супраць дыктатуры, якая пануе на яе радзіме. Яна хоча паказаць, што беларусы не пагаджаюцца на вайну і лічаць Украіну незалежнай.
Анастасія родам з Харкава, яна была салісткай некалькіх гуртоў Украіны. Усё жыццё займаецца музыкай — спявае і піша песні.
Моніка — польская спявачка. Для яе важныя праекты, якія разбураюць бар’еры паміж краінамі.
Спявачкі спадзяюцца аб’яднаць сваімі спевамі палякаў, беларусаў і ўкраінцаў. Каб кожны адчуваў сябе запрошаным і адчуваў сябе як дома. Запрашаюць усіх, у каго ў сэрцы дабро і спачуванне, хто хоча выказаць падтрымку і салідарнасць з украінскім народам.
Падчас мерапрыемства будуць збіраюць рэчы для украінскіх бежанцаў і тых, хто застаўся ва Украіне, каб бараніць радзіму. Вы можаце прынесці штосьці з патрэбнага:
— тэрмабялізна,
— флісавыя пальчаткі,
— белыя / чырвоныя ліхтарыкі,
— спальныя кілімкі,
— спальныя мяшкі,
— коўдры,
— жгуты,
— бінты.
Таксама будзе грашовы збор. Спявачкі заклікаюць ахвяраваць 20 злотых на збор па гэтай спасылцы. Усе сродкі будуць перададзены абаронцам Украіны. Пацвярджэннем аплаты таксама будзе ўваходны білет на мерапрыемства.