Дабрачынны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў падтрымку Украіны ў Варшаве
8 сакавіка ў Беларускім Хабе ў Варшаве адбудзецца дабрачынны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў падтрымку Украіны.

Дата: 8 сакавіка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Хаб, pl. Konstytucji 6, Варшава
Частка сродкаў будзе прызначана на падтрымку беларускіх дабраахвотнікаў, якія едуць змагацца за Украіну. Таксама будзе магчымасць данаціць на закупку лекаў і гуманітарнай дапамогі.
Кошт квітка 50 зл (на ўваходзе гатоўкай)
Рэзервацыя квіткоў па спасылцы.
