Дануце Бічэль – 81 год



3-га снежня 81 год адзначыла беларуская паэтка і празаік гарадзенка Данута Бічэль. Каб адзначыць гэтую дату яе запрасілі на курсы “Мова Нанова”, дзе паэтка чытала свае вершы гарадзенцам, а гарадзенцы рознага пакалення чыталі яе вершы ёй.

Кажа Данута Бічэль:

– Прыемна вас слухаць, дзякуй вам. Вы зрабілі мне падарунак, выбралі вершы з розных перыядаў творчасці, што я лічу самым лепшым. Дзякуй вам!

На думку музыкі Алеся Дзянісава, кожная сустрэча з Данутай Бічэль – гэта спатканне з класікам беларускай літатаруры:

– Перш за ўсё для мяне гэта жывы класік, бо ўжо няма Рыгора Барадуліна і ўсіх астатніх, каго мы далучаем да класічнай беларускай літаратуры. Давайце шанаваць жывога класіка.

Музыка выканаў песні на словы Дануты Бічэль і спадзяецца запісаць адпаведны альбом.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня