“Дарога да касцёла” Марыі Ючкавіч
Прэзентацыя кніг “Мой таямнічы востраў” і “Дарога да касцёла” беларускамоўнай паэткі з Докшыччыны Марыі Ючкавіч адбылася ў Глыбокім. У паэтычных зборніках апавядаецца пра самае шчырае пачуццё – каханне і пра філасофскі падыход да жыцця праз веру ў Бога.
Па словах Марыі Ючкавіч, яе лірычная гераіня перажывае тое, што ёй самой давялося перажыць у жыцці, даволі складаныя моманты, але не зламацца і годна вынесці ўсе выпрабаванні, дзякуючы Богу.
– Слабы той верш, у якім на паверхні ўсё – усе пачуцці, усе думкі і ўся філасофія. Трэба, каб ён быў так закручаны, каб над ім трэба было падумаць. І чым болей чытаеш, тым болей знаходзіш у ім.
Як кажа Марыя Ючкавіч, зараз яна працуе над выданнем чацвертай кнігі. На прэзентацыі прысутнічалі моладзь, грамадскія актывісты і творчыя людзі Глыбоччыны.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае
Фота аўтара