Дарогі ў Глыбокім стануць пазітыўнымі



Акцыю пад назвай „Пазітыўныя дарогі” зладзілі навучэнцы Глыбоцкай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча, да іх далучыліся і іншыя юныя мастакі. Сэнс акцыі заключаецца ў размалёўванні на тратуарах і дарогах каналізацыйных люкаў разнастайнымі фарбамі з выкарыстаннем крэатыўных ідэяў.

pazityunyja_darogi_8

Гаворыць галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Працук:

– Гэта адзін з тых праектаў, які робіць наш горад яшчэ больш прывабным. У ім бяруць удзел прадстаўнікі Цэнтру дзяцей і моладзі, школы, працоўная моладзь – усе, хто любіць і умее маляваць.  

Акцыя „Пазітыўныя дарогі” ў Глыбокім стала ўжо штогадовай, звычайна ладзіцца ў горадзе ўлетку перад вішнёвым фэстам. Ідэя праекта належыць глыбачанцы Анастасіі Развадоўскай.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтара