Дарожная карта рэфармавання адукацыі ў Беларусі: дэсаветызацыя, еўрапіезацыя і беларусізацыя
Офіс Святланы Ціханоўскай на базе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні завяршыў другі дзень канферэнцыі «На шляху да рэформы сістэмы адукацыі ў Новай Беларусі» і прадставіў дарожную карту рэфармавання сістэмы адукацыі ў Беларусі.

Вектар далейшага руху акрэсліла распрацоўшчыца дарожнай карты, кандыдат педагагічных навук Святлана Мацкевіч:
– У Беларусі фармаваць камісію па адукацыі, якая ад імя беларускага народа можа станавіцца замоўшчыкам рэформаў адукацыі і генеральным штабам па рэформе. Фактычна толькі парламент можа замовіць будучаму Міністэрству адукацыі тую рэформу, якую лічыць патрэбным. То-бок мы фармуем замову на рэформу адукацыі. Мы павінны ставіць задачу аб уключэнні нашых спецыялістаў і нашых прадстаўнікоў ад грамадскасці ў будучае Міністэрства адукацыі.
Удзельніца канферэнцыі з украінскага Інстытута інфарматыкі і кібернетыкі Таццяна Тоўсцік распавяла пра праблемы ініцыятывы стварэння Белавежскага ўніверсітэта ў Бельску-Падляшскім:
– На ўзроўні хіміі і біялогіі ідуць вялікія адкрыцці, таму мы і хацелі менавіта зрабіць Белавежскі ўніверсітэт. Назвалі б Белавежскі, бо была ў нас дамоўленасць арганізаваць яго ў Бельску-Падляшскім. Туды мы ездзілі. Сустракаліся са школай. Вось у нас праблема вельмі вялікая са школай. У нас няма анлайн беларускай адукацыі. Але мы ўсе ідзем да таго, што Беларусь проста знікне. То-бок ніякай новай Беларусі без беларускай мовы я не бачу. Я не бачу ніводнага праекта, які б падтрымліваў беларускую навуку.
Удзельнікі канферэнцыі цягам двух дзён абгаварылі асноўныя прынцыпы і шлях пераводу старой сістэмы адукацыі Беларусі ў новую. Сярод агучаных арыентыраў выдзяляецца патрэба ўзмацнення ў сярэдняй адукацыі ў Беларусі вывучэння беларускай мовы, гісторыі і культуры.





Беларускае Радыё Рацыя
