Дар’я Палынская: WidziMisi дазваляюць зрабіць экскурсіі па Беластоку больш цікавымі



Гістарычны клуб Beer&History на вакацыях правёў экскурсію па беластоцкай «фішцы» – фігурках мядзведзікаў «WidziMisiów». Кажа арганізатар экскурсіі ад клубу Дар’я Палынская:

— Мядзведзікі так файна размешчаныя, яны нібы і ў цэнтры, але і на краях цэнтру. Мне дадушы гэтая статыстыка, што першы раз за праект прагаласавала 630 людзей, а другі раз каля сямі тысячаў. Мой улюбёны мядзведзь — Урсіда, бо ён такі самотненькі, стаіць трошачкі на такім аддаленні ад усіх, і пра яго найменш ведаюць. Сам стэрэатып, што па Беластоку ходзяць мядзведзі настолькі трапнае адлюстраванне, што я ў захапленні.

Экскурсія ад Гістарычнага клубу Beer&History ахапіла ўсе вядомыя фігуркі мядзьведзікаў «WidziMisiów» у розных частках Беластоку. Пакуль што іх восем: Мядзведзь-Акцёр, Мядзведзь-Блюзмен, Мядзведзь Урсіда, Мядзведзь-Студэнт, Мядзведзь-Штурхач мяча, Мядзведзь-Гетман, Мядзведзь-жонка Гетмана і Мядзведзь-Святы Мікалай.

Беларускае Радыё Рацыя