Дар’я Роскач: Мы збіраем заяўкі тых, хто хоча займацца
15 гадоў таму
Новы сезон у межах курсаў „Мова дзеткам“ стартуе літаральна праз тры тыдні ў Вільні. Ужо цяпер можна складваць анлайн-заяўкі на ўдзел у адукацыйных сустрэчах, — расказала выкладніца і сузаснавальніца заняткаў для дзяцей Дар’я Роскач:
— Нашыя курсы „Мова дзеткам“ плануем распачаць у новым навучальным годзе, але мы пачнем не з пачатку верасня, а з 24-га верасня. І вось цяпер месяц мы збіраем заяўкі тых, хто хоча займацца. Будзем адпісваць бацькам, хто ўжо зарэгістраваўся. З 24-га верасня мы ўжо пачнём заняткі ў афлайн фармаце.
Па ўсіх пытаннях адносна ўдзелу ў занятках „Мова дзеткам“ можна пісаць у інстаграм у direct @movadzietkam. Заяўкі таксама запаўняюцца праз гугл-форму.
Беларускае Радыё Рацыя