Рыхтуецца дасье па Аўгустоўскім канале для ўключэння ў Спіс ЮНЕСКА
Беларуска-польскае дасье па Аўгустоўскім канале для ўключэння ў Спіс ЮНЕСКА плануецца падрыхтаваць у 2017 годзе. Пра гэта паведаміла 13 снежня ў час круглага стала «Роля ЮНЕСКА ў захаванні і прасоўванні нацыянальнай культурнай спадчыны Беларусі» першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Транснацыянальнае дасье было падрыхтавана некалькі гадоў таму сумесна беларускімі і польскімі зацікаўленымі спецыялістамі. Затым яго прааналізаваў незалежны эксперт, які старанна вывучаў стан аб’екта на тэрыторыі Беларусі і Польшчы. Пазнаёміўшыся з яго папярэднім заключэннем, Беларусь і Польшча вырашылі адклікаць дасье для дапрацоўкі.
Алена Клімовіч адзначыла, што калі б работа па дасье першапачаткова вялася з экспертам ЮНЕСКА, спецыялістам у гэтай галіне, магчыма, памылак можна было б пазбегнуць. Зараз матэрыялы намінацыі дапрацоўваюцца, плануецца зноў прыцягнуць эксперта для ацэнкі, каб у 2017 годзе перадаць дасье ў ЮНЕСКА.
Фота: Беларускае Радыё Рацыя