Даследаваў 700 пахаванняў дрыгавічоў



14 красавіка спаўняецца 170 гадоў з дня нараджэння беларускага археолага і гісторыка, прафесара Уладзіміра Завітневіча (1853-1927).

Уладзімір Завітневіч быў родам з вёскі Ліцвяны Уздзенскага раёна. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію. Працаваў настаўнікам у Варшаве, у Кіеўскай духоўнай акадэміі.

Уладзімір Завітневіч даследаваў каля 700 пахаванняў дрыгавічоў у 82-х курганных могільніках басейнаў Прыпяці, Дняпра, Бярэзіны, вярхоўяў Нёмана. Гісторык вызначыў межы рассялення дрыгавічоў. Пазней вывады Уладзіміра Завітневіча былі выкарыстаны ў працах Яўхіма Карскага, Аляксандра Грушэўскага, Аляксандра Спіцына і іншых археолагаў.

Беларускае Радыё Рацыя