Давыд Гарадзенскі – абаронца праваслаўя ці правадыр язычнікаў?



У сувязі з планамі адміністрацыі Гародні ўсталяваць манумент у гонар выбітнай гістарычнай асобы, гарадзенскага кашталяна – Давыда Гарадзенскага, грамадскасць горада атрымала магчымасць абмеркаваць вынік конкурсу скульптараў, якія прапанавалі свае ўвасаблення вобраза вядомага палкаводца.

Абраны варыянт спадабаўся далёка не ўсім і не змог перамагчы ў галасаваннях арганізаваных у інтэрнэце. Падобная сітуацыя цалкам натуральная, бо гаворка ідзе пра твор мастацтва, а ў розных людзей, як вядома, могуць быць вельмі розныя погляды на мастацкую творчасць. Праз некаторы час пасля апублікавання вынікаў галасавання адмысловай камісіі, якая выбірала лепшы праект помніка, была створана электронная петыцыя з просьбай перагледзець вынікі конкурсу. Пасля прачытання тэксту петыцыі можна зрабіць выснову, што аўтар незадаволены, перш за ўсё, недастатковай, на яго думку, дэманстрацыяй праваслаўных атрыбутаў, якія павінны стварыць вобраз Давыда – абаронцы праваслаўя. Але ці ёсць падставы на самай справе лічыць ім гарадзенскага палкаводца?

Пра жыццё Давыда Гарадзенскага вядома мала, ні адной яго выявы не знойдзена. У шматлікіх крыніцах гаворыцца пра яго паходжанне ад пскоўскага князя Даўмонта, які перайшоў з паганства ў хрысціянства і быў абвешчаны праваслаўнай царквой святым. Гэтая здагадка не мае ніякіх сур’ёзных падстаў і грунтуецца на згадванні княскага тытула Давыда пскавічамi. Натуральна, з гэтага не вынікае, што Давыд быў менавіта пскоўскія князем, больш за тое, вельмі сумнеўна, каб начальнік гарадзенскага замка Давыд, з’яўляўся князем аддаленага Пскова. Гарадзенскі каштэлян служыў вялікаму князю літоўскаму Гедыміну і праявіў сябе на гэтай службе адораным палкаводцам. У многіх артыкулах гаворыцца нават, што ён не пацярпеў ні аднаго паражэння ад крыжакоў, што, праўда, не адпавядае гістарычнай хроніцы. Тым не менш, Давыд сапраўды прыносіў немалы ўрон крыжакам і змагаўся супраць іх вельмі эфектыўна. У сваіх набегах на зямлі рыцараў, ён па сведчанні вельмi каштоўнага, сучаснага Давыду, дакумента – Хронікі Прусіі Пятра з Дусбурга, забіваў святароў і рабаваў царкоўную маёмасць, а акрамя таго, у адпаведнасці са звычайнай ваеннай практыкай таго часу, адводзіў у палон жыхароў атакаванай зямлі. Хроніка згадвае блюзнерскае стаўленне атрадаў Давыда да хрысціянскіх святыняў. Для саміх крыжакоў Давыд быў правадыром войска язычнікаў. У войску Гедыміна, узначаленым Давыдам, безумоўна было мноства язычнікаў з балцкіх плямёнаў. Такім чынам, можна сцвярджаць, што з’яўляючыся буйным феадалам ВКЛ, Давыд вёў войны супраць робячых замахi на ўладанні яго сюзерэна – вялікага князя Гедыміна, крыжакоў, выкарыстоўваючы тактыку рабаўніцкіх набегаў, аналагічную іх уласнай. Пры гэтым летапісныя крыніцы не даюць ніякіх сур’ёзных падстаў лічыць Давыда ідэйным абаронцам хрысціянства і ўжо тым больш праваслаўя. Існуе нават меркаванне, што Давыд быў паганцам, што, зрэшты, не пацвярджаецца крыніцамі, тады як згадка ў летапісах хрысціянскага імя паказвае на хрысціянскае хрышчэнне князя.

Акрамя таго, маладарэчным ўяўляецца і выкарыстанне гербу Гародні з аленем Св. Губерта, якi быў даны гораду толькі ў XVI стагоддзі, больш чым праз 200 гадоў пасля падзей з удзелам Давыда.

У выніку, можна сказаць аб тым, што прадстаўленне Давыда Гарадзенскага ў якасці абаронцы праваслаўя не адпавядае гістарычным дакументам. Давыд доблесна абараняў землі ВКЛ, частку насельніцтва якога складалі хрысціяне, але няма ніякіх падстаў лічыць, што ён кіраваўся пры гэтым рэлігійнымі меркаваннямі. У гісторыі беларускіх зямель вядомыя сапраўдныя абаронцы праваслаўя, а вось ператварэнне жорсткага і небяспечнага ваяра ў абаронцу царквы, на падставе яго хрысціянскага імя і меркаванага паходжання ад праваслаўнага святога – па меншай меры сумніўны крок. Помнік выдатнаму палкаводцу ВКЛ не мае патрэбы ні ў якіх рэлігійных матывах, якія лепш выкарыстаць у помніках царкоўным дзеячам.

asnoru.livejournal.com