Дэлегацыя літаратараў Піншчыны збіраецца ў Заслаўе



Дэлегацыя літаратараў Піншчыны збіраецца ў Заслаўе, дзе 6 і 7 верасня адбудзецца Свята беларускага пісьменства. Пінчане прадставяць навінкі Піншчыны літаратурнай ды паэтаў-юбіляраў 2014 года.

Дзень беларускага пісьменства з’явіўся дваццаць гадоў таму, згодна з пастановай Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Галоўная задача – паказаць адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа. Спрыяць захаванню носьбітаў беларушчыны.

На думку ўдзельніка ўрачыстасцяў, пінскага паэта Анатоля Шушко, такім носьбітам з’яўляецца сам народ, які пакуль адвернуты ад роднага слова:

– Чаму не шанцуе гэтай беларускай мове, гэтай крывіцкай, не ведаю. На столькі мову неяк адхілілі ў нейкі бок, невядома які, а так я думаю, што носьбіты будуць, вырастуць новыя носьбіты, самі людзі магчыма не разумеюць, сам народ носьбіт.

Мерапрыемствы прымеркаваныя да свята пачаліся 3-га верасня навукова-асветніцкай экспедыцыяй “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. Напрацягу ўсёй гісторыі свята, Заслаўе ў другі раз прымае Дзень беларускага пісьменства.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя