Disney купляе 21th Century Fox больш як за $52 млрд



Адна з буйнейшых кінастудый ЗША The Walt Disney Company дамовілася аб набыцці іншай галівудскай студыі – 21st Century Fox за $52,4 млрд. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на паведамленне на сайце кінакампаніі 21th Century Fox.

Адзначаецца, што здзелка будзе праведзена шляхам абмену акцыямі. У працэсе набыцця са складу 21st Century Fox будзе выдзелена частка актываў, якія будуць прададзены іншым інвестарам.

belta.by