Дні беларускага дакументальнага кіно ў Тбілісі



У грузінскім Тбілісі распачаліся Дні беларускага дакументальнага кіно. Цягам некалькіх дзён можна будзе паглядзець стужкі, прысвечаныя пратэстам 2020-га года. Распачаўся Тыдзень беларускага дакументальнага кіно стужкай “Галасы. Дзе мой край”. Гледачы падзяліліся ўражаннямі пасля прагляду фільма.

Дзяўчына: Спадабалася, бо выглядае як рэтраспэктыва нашага жыцця. Усе гэтыя эмоцыі, якія былі. Вера, што мы пераможам.

Дзяўчына: Я прыйшла на паказ разам са сваім знаёмым грузінам. Хацела, каб ён даведаўся пра беларускія пратэсты.

Гіо, жыхар ГрузііЯ праводзіў паралелі з маёй радзімай – Грузіяй (частка тэрыторыі Грузіі знаходзіцца пад ваеннай акупацыяй Расеі – заўв. рэд.). І тут бачны аднолькавы почырк. Ва ўсім вінаватая расейская сістэма. Гэтая сістэма вельмі сільная. Але я спадзяюся,  што ўсё будзе добра.

Дзяўчына: Уражанні, нягледзячы на тое, што я крышачку паплакала, больш аптымістычныя. Вялікі гонар глядзець на гэтых людзей.

Арганізатарка дзён беларускага дакументальнага кіно Юлія адзначыла, што прагляды фільмаў скіраваныя не толькі на беларусаў, але і на прадстаўнікоў іншых краін.

– Усе гэтыя фільмы для беларусаў, каб адрэфлексаваць, што адбывалася, а для іншых нацыянальнасцяў паказаць, як яно было і што гэта было. Што мы не проста турысты тут, а мы людзі, якія зрабілі такі выбар, таму што ў нас не было іншых выйсцяў.

Падчас дзён беларускага дакументальнага кіно плануюцца таксама паказы фільмаў “Дом там, дзе я?”, “Белае сонца чырвонага лета” і “Courage”.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя