Дні культуры Беларусі ва Украіне пройдуць у 2019 годзе



Дні культуры Беларусі ва Украіне пройдуць у наступным годзе і па маштабе будуць адпавядаць мерапрыемствам, якія стартуюць гэтымі днямі ў нашай краіне. Аб гэтым заявіў 5 чэрвеня журналістам міністр культуры Юрый Бондар перад урачыстым адкрыццём Дзён культуры Украіны ў Палацы Рэспублікі ў Менску.

„Такія маштабныя культурныя акцыі праводзяцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі. Гэта абменныя Дні культуры, якія праводзяцца на прынцыпах узаемнасці, – сказаў Юрый Бондар. – Я вельмі рады, што мы можам настолькі маштабна правесці Дні культуры Украіны – не толькі ў Менску, але і ў Гомелі, а таксама ў Александрыі. Згодна з нашымі планамі, у наступным годзе мы зробім візіт у адказ. Планы ўзгоднім з украінскім бокам, у адпаведнасці з графікам работы канцэртных пляцовак і магчымасцямі нашых партнёраў”.

Дні культуры Украіны пройдуць у Беларусі з 5 па 10 ліпеня. Мерапрыемства ў Палацы Рэспублікі запускае марафон мерапрыемстваў і падзей. У праграме маштабнага канцэрта ў Мінску ўдзельнічаюць Нацыянальны заслужаны акадэмічны ансамбль танца Украіны імя П. Вірскага, папулярныя эстрадныя выканаўцы Іва Бобул, Ленара Асманава, Злата Огневіч, Ціна Караль, Алег Віннік, групы Luiku і „Гетман”. У фае Палаца Рэспублікі экспануецца выстаўка народных промыслаў.

Таксама насычаную праграму ўкраінскія артысты прадставяць 10 ліпеня на сцэне Гомельскага грамадска-культурнага цэнтра.

belta.by