Дні Стэфана Баторыя ў Гародні



Каля сцен гарадзенскага Новага дамку адбыліся Дні Стэфана Баторыя, на якія прыехалі больш за паўсотні рэканструктараў з розных гарадоў Польшчы. У праграме свята былі і паказальныя двубоі, і старажытная кухня, і дэманстрацыя строяў XVI і XVII стагоддзяў.

Пра прыезд польскіх рэканструктараў з Кракава распавядае Кшыштаў Янос:

— Мы прыехалі сюды з Кракава па запрашэнні музея. Мы рэканструюем перыяд гісторыі XVI і XVII стагоддзяў. Баторый вельмі нас цікавіць, бо гэта адзін з найвыбітнейшых уладароў.

Для прадстаўніцы рэканструктрарскага клубу з Радомя Аліцыі Вайцяхоўскай- Іванчук гэта таксама спосаб, каб распавесці пра польскія традыцыі:

— Мы хочам аддаць пашану Канстытуцыі 3 траўня і таму мы тут крыху даўжэй. І не толькі тут, але яшчэ і ў Лідскім замку. Сёлета 100-годдзе нашай краіны, Польшчы. Мы хочам прыгадаць нашы традыцыі, нашы строі, нашы звычаі.

Арганізатарамі Дзён Стэфана Баторыя ў Гародні былі гісторыка-археалагічны музей і польскі клуб «Гусар», а самым відовішчным на свяце стала бойка між прадстаўнікам розных рэканструктарскіх клубаў з Польшчы і Беларусі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя