Дом Караткевіча ў Воршы пад пагрозай зносу



Дом у Воршы, дзе жыў Уладзімір Караткевіч, застаўся без гаспадара. Памёр Юры Барабаш, нашчадак спадчыны сям’і пісьменніка, які жыў у дамку з мэмарыяльнай шыльдай.

IMG_2979

Менавіта тут Караткевіч напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха», аповесць «У снягах драмае вясна», і шмат вершаў. Драўляны адна-павярховы дамок на былой вуліцы Касманаўтаў (цяпер вуліца імя Караткевіча) з’явіўся ў 1946 годзе.

Да гэтага часу дом змяніў некалькі гаспадароў. Далейшы лёс будынка пакуль няясны. Распарадзіцца спадчыннай маёмасцю павінны сваякі. Аднак у Воршы ходзяць чуткі, што драўляную забудову па вуліцы Караткевіча могуць знесці, каб збудаваць на гэтым месцы шматпавярховік.