Дом Караткевіча – выкупілі і забыліся?
Амаль год прайшоў з таго часу, як прадпрымальнік Андрэй Балабін выкупіў дом сям’і пісьменніка Уладзіміра Караткевіча ў Воршы. Андрэй Балабін дэклараваў, што створыць у доме музей. Што змянілася?
Усё занядбана, шыбы пакасіліся – нават у параўнанні з мінулым летам.
На брамцы ланцужок. Так выглядае дом і панадворак на 7 жніўня 2019 года.
У глыбіні ўчастка з’явіліся новыя пабудовы, подобныя на гаражы.
Панадворак дома, дзе Уладзімір Караткевіч напісаў аповесць „Дзікае паляванне Караля Стаха”.
Участак дома сям’і Караткевічаў знаходзіцца ў самым цэнтры – у „сэрцы” Воршы.
Беларускае Радыё Рацыя