Дом-музей Валянціна Таўлая ў Лідзе адзначыць юбілей паэта
Пісьменніку і грамадскаму дзеячу Валянціну Таўлаю 8 лютага спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння.
Нарадзіўся ён у Баранавічах, у 1920-1921 гадах з сям’ёй жыў у Зэльве, потым – у вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне, працаваў у Лідзе.
8 лютага дом-музей Валянціна Таўлая ў Лідзе адзначыць юбілей паэта. На юбілейнае мерапрыемства завітаюць мясцовыя літаратары, барды і ўсе тыя, каго цікавіць творчаць заходнебеларускага пісьменніка. Да 100-годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая Анастасія Каладзяжная ў Лідзе выдала кнігу “Этапы жыццёвых дарог”.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва аўтара