„Дом” Паўла Татарнікава ў Гародні
У Гарадзенскай галерэі „400 квадратаў” адкрыта выстава знакамітага графіка Паўла Татарнікава. Гэтая персанальная выстава мае сакраментальную назву: „Дом”. Яна адлюстроўвае повязь пакаленняў, пераемнасць ад бацькоў-мастакоў аўтара да ягонага сына Яна – прадаўжальніка роду.
Выстава будзе адкрыта для наведвальнікаў да 28 лютага. Уваход вольны.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя