Доўгачаканы канцэрт «Вольнага хору» з самага сэрца Еўропы — Беларусі!
27 траўня (чацвер) а 20:00 запрашаем усіх вольных беларусаў і іх сяброў з розных куткоў Зямлі на вялікі анлайн-канцэрт «Вольнага хору» з праграмай «Муры».
Вы пачуеце песні, якія ніколі не дадуць зняволіць наш беларускі дух, а тыя, што добра ведаеце, спявайце разам з «Вольным хорам».
Трансляцыя адбудзецца на ютуб-канале «Годна».
Так хочацца, каб усе беларусы, якія знаходзяцца зараз за кратамі, адчулі, што мы — разам! А калі мы будзем разам, то мур абавязкова хутка рухне!
