Доўгушаў і Ясінскі далі трэці канцэрт у рамках туру па Беларусі
Сяржук Доўгушаў і Аляксандр Ясінскі далі трэці канцэрт у рамках туру па Беларусі з прэзентацыяй альбома “Дарогі”.
Публіка ў Менску глыбока ўспрымала песні на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса, а пасля канцэрту да музыкаў была чарга на подпіс дыскаў. Кажа Сяржук Доўгушаў:
– Столькі людзей падыходзіць, набываюць дыскі. Мне асабіста кажуць: “Сяржук, не з’язджай у Амерыку, не з’язджай назаўсёды! Нам казалі, што там не так добра. Пажывеш, але ўсё роўна будзе сумна”. Бачна шчырасць, людская пяшчота і адчуванне сваіх.
Наступны канцэрт Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага адбудзецца ў Воршы ў фармаце кватэрніка. Афіцыйныя пляцоўкі аддзел культуры прадастаўляць адмовіўся. Затым плануюцца выступы ў Віцебску і Магілёве.
[Not a valid template]
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск