Драўляны водавод Агінскага ў Слоніме
Пра драўляны водавод у Слоніме Міхала Казіміра Агінскага чытачы “Слонімскага краю” даведаюцца, калі прачытаюць лютаўскае краязнаўчае электроннае выданне. Справа ў тым, што ў шэрагу публікацый пра дзейнасць Агінскага ў Слоніме сцвярджаецца, што водавод у Слоніме будаваўся для патрэб тэатра, які знаходзіўся каля канала Агінскага. Але, верагодна, што водавод забяспечваў не толькі палац Агінскага, але шматлікіх жыхароў усіх яго будынкаў і гасцей горада…
У свежым нумары выдання апублікавана і шмат іншых цікавых матэрыялаў і фотаздымкаў.
Упершыню “Слонімскі край” друкуе рэдкі фотаздымак выпускнікоў Слонімскага вышэйшага пачатковага вучылішча 1915 года. Убачаць на старонках выдання чытачы і новыя аэрофотаздымкі Слоніма і Альбярціна падчас Першай сусветнай вайны.
Пра лёс вясковай школы ў Міжэвічах, якую пабудавалі ў 1930-х гадах, а таксама пра лёс гісторыі пабудовы адной са слонімскіх старых школ, чытачы “Слонімскага краю” таксама даведаюцца са старонак лютаўскага нумару.
Публікую газета і працяг цікавага артыкула настаўніцы Святланы Брайчук пра гісторыю ўладальнікаў маёнка Старыя Жыровічы з канца XV стагоддзя да 1939 года, а таксама пра тое, дзе гулялі ў хакей у Слоніме ў 1930-я гады.
“Слонімскі край” багаты і на шэраг іншых матэрыялаў. Ранейшыя нумары і свежы нумар “Слонімскага краю” чытайце тут:
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя