“Дрэва майго жыцця” у Глыбокім



 “Дрэва майго жыцця” – выстава пад такой назвай майстра па дрэве з Ушачаў Вячаслава Мурашова праходзіць у Глыбоцкім доме рамёстваў.

Выстава будзе працаваць да канца месяца з дзевяці да сямнаццаці гадзін.

Калі наведвальнікі заходзяць у выставачную залю, то некаторыя пытаюцца, а ці не прадасць майстар які экспанат, – кажа выконваючая абавязкі загадчыка Дома рамёстваў Святлана Скавырка, – бо любы з іх вельмі добра глядзеўся б у інтэр’еры прыватнага дома або сядзібы.

 – Прадстаўлена вельмі шмат каштоўных парод дрэваў – і дуб, і карэльская бяроза. Мне вельмі падабаюцца яго маскі, людзі падабаюцца. Бутэлькі вельмі цікавыя. І наогул бачна, што гэта майстэрства.

Працы Вячаслава Мурашова неаднаразова выстаўляліся на розных выставах у Беларусі. Найбольшую папулярнасць займелі на фестывалі “Славянскі базар” у Віцебску. Шмат працаў майстра адтуль накіраваліся за мяжу.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае