Дрэвы ў Полацку ўпрыгожаць арнаментам



Каля 30 удзельнікаў арт-праекта „Арнаменты на дрэвах” пакінуць свой след у Полацку.

000027_791835_big

Як паведамілі ў прэс-службе Полацкага райвыканкама, 7 жніўні мастакі нанясуць дэкаратыўныя кампазіцыі на 10 дрэў.

Свае аўтографы на дрэвах у Полацку пакінуць не толькі палачане, але і прадстаўнікі Браслава, Віцебска і Нінбурга (Германія). Яны ўпрыгожаць расліны арнаментамі, якія будуць складацца з кропак, ліній, колаў, ромбаў і г.д. „Паводле папярэдніх разлікаў, на выкананне мастацкай працы спатрэбіцца 10 кілаграмаў садовай вапны і 10 пачакаў гуашу. Дрэвы будуць распісваць фарбамі, якія не нанясуць ім шкоды”, – падкрэслілі ў прэс-службе. Сам працэс роспісу змогуць назіраць усе жадаючыя.

Мэта мерапрыемства – азнаёміць гледачоў з разнастайнымі відамі арнаменту, далучыць да мастацтва і паказаць ўзоры, якія могуць быць выкарыстаны ў практычнай працы выхаванцамі мастацкіх школ, аматарамі выяўленчага мастацтва, а таксама мастакамі, працуючымі ў галіне архітэктуры, дэкаратыўнай творчасці ды іншых напрамках. „Відавочна і тое, што новыя арт-аб’екты нададуць Полацку асаблівы шарм”, – перакананыя ў райвыканкаме.

Арнамент – неад’емная частка мастацтва, мастацкае адлюстраванне светапогляду і культуры многіх народаў. Ён выкарыстоўваецца для афармлення практычна ўсяго, што створана чалавекам, прадметаў побыту або архітэктурных збудаванняў. Арнамент знаходзіцца на першым месцы па здольнасці пранікнення ў розныя віды мастацтва, набываючы новы сэнс, які раней з ім не асацыяваўся.

belta.by