Другая частка выставы «Сава Сіўко. Фатограф Любчанскага краю»



“Любчанскі край. Людзі і час”. У Нацыянальным гістарычным музеі пачалася другая частка выставы “Сава Сіўко. Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя з дня нараджэння”.

Кажа дырэктар музея Павел Сапоцька:

Адкрыццё імя Савы Сіўко для нас ужо з’явілася такім адкрыццём, і мы вельмі рады, што да 130-годдзя з дня яго нараджэння мы зрабілі такую цікавую экспазіцыю. Усё-такі, сапраўды, мы зараз маем усе падставы, каб ганарыцца і тымі асобамі, якія ўжо з’яўляюцца гістарычнымі постацямі і ў фотамастацтве, так і, безумоўна, нашымі маладымі сучаснымі фотамастакамі.

Фатограф Сава Сіўко пачаў фіксаваць жыццё любчанскіх землякоў яшчэ ў міжваенны час. Знаходка яго негатываў сталася адкрыццём. Цяпер адкрылася выстава і ягоных паслядоўнікаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара