Другі студыйны альбом „Вольнага хору” з’явіўся на дыджытал-пляцоўках
„Наш другі студыйны альбом „Песні вольных людзей”, запісаны разам з Вольным Аркестрам, Змітром Вайцюшкевічам і Лявонам Вольскім — ужо на ўсіх дыджытал-пляцоўках” — паведамляецца на фэйсбук-старонцы „Вольнага хору.
У альбоме сабраныя беларускія песні і гімны, „якія дапамагаюць успомніць, хто мы і адкуль, чаму мы павінны ганарыцца роднай Беларуссю і захоўваць годнасць”, — пішуць складальнікі.
Сярод аўтараў кампазіцый, якія выконвае хор, паэт Уладзімір Някляеў, музыкі Вольга Падгайская, Канстанцін Яськоў. А таксама — Мікола Равенскі, Мікола Куліковіч, Наталля Арсеннева, Цішка Гартны і ншыя.