Другое выданне кнігі Міхаіла Валодзіна пра Менск



«Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках». Пабачыла свет другое выданне папулярнае кнігі Міхала Валодзіна. Калі першы наклад быў выкананы па-расейску ды па-ангельску, то ў новай рэдакцыі тэкст пададзены па-беларуску ды па-нямецку. Сам аўтар прызнаўся, што беларускую мову нідзе не вучыў, а ў сваіх расповедах дапускае фантазію.

– Розныя гісторыі па-рознаму складаюцца. Ёсць тыя, дзе чыстая мова і нармальнае апісанне і фантазіі амаль няма ніякай, а ёсць такія, дзе больш паловы фантазіі, хаця ўсё адно штуршок і асноўны стрыжань, канешне, дакументальны.

Кніга з “Мінскімі гісторыйкамі” багата ілюстраваная, змяшчае мапы і рарытэтныя фотаздымкі. У тэксце згадваюцца тры дзясяткі гістарычных персонаў, чый лёс так ці інакш прайшоў праз Менск: Купала і Колас, Мальер і Вальтэр, Дастаеўскі і Талстой.

image description

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя