Дубатоўка: Я напісаў кнігу пра цяжкасці беларускага жыцця
Кнігу старшыні гарадзенскага абласнога аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў Валянціна Дубатоўкі пад назвай “Чужы” прадставяць гарадзенцам 21 ліпеня. Кніга распавядае пра жыццё у час ваеннага ліхалецця заходнебеларускага хлопца Кастуся Саўчыка.
Пра сваю кнігу распавядае аўтар, Валянцін Дубатоўка:
– У першую чаргу – гэты твор пра каханне, каханне звычайнага заходнебеларускага хлопца да дзяўчыны. І няўдалае каханне. Бо часы, калі жыў галоўны герой, гэта якраз 1939-50 гады, самыя трагічныя часы сучаснай беларускай гісторыі. Размова ідзе пра ваенныя часы, часы савецкай і нямецкай акупацый.
Валянцін Дубатоўка сваю кнігу гарадзенцам прадставіць у вялікай зале дома паломнікаў па адрасе: вуліца Акадэмічная, 2\2, што насупраць Свята-Пакроўскага сабора. Пачатак прэзентацыі а 18-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня