Два дні танцаў і тэатра ў Гарадзенскім Доме46



10-11 чэрвеня 2017 года гарадзенская творчая прастора ДОМ46 прыме ў сваіх сценах „Практыку Сумесных імправізацый”. Гэтая супольная падзея, на якую завітаюць танцоры і музыкі, ды-джэі ды відэа-інсталятары. За два дні ў Доме46 будуць адбывацца розныя майстар-класы і прадстаўленні, а галоўнай падзеяй стане Happening.

Пра будучае мерапрыемства распавядае адзін з арганізатараў, дырэктарка ДОМа46 Яўгенія Рамановіч:

— Happening — гэта свабодная форма, калі артысты прапаноўваюць нам нейкі спектакль, нейкую форму, і гледачы могуць выйсці і прыняць удзел, паўплываць на хаду падзей. Таксама там будуць музыкі і ўсё дзеянне будзе праходзіць пад жывую музыку. Там будзе 5-6 відэаінсталяцый, кія артысты расставяць у хаатычным парадку, то бок вы можаце трапіць у адну відэаінсталяцыю, у іншую. Яны створаць пэўную атмасферу і магчыма нават выйдуць на вуліцу.

Арганізатары чакаюць, што на праграму гэтага свята тэатра і прадстаўлення завітаць гарадзенцы, якім цікавы не толькі танцы і тэатральная дзея, але і жыхары гораду, якім цікавыя праявы сучаснага мастацтва.

Беларускае Радыё Рацыя