Два гады таму пайшоў з жыцця Міхал Анемпадыстаў
Два гады таму пайшоў ад нас у іншы свет Міхал Анемпадыстаў.
Пра мастака, паэта, мысляра, свайго сябра па выкладчыцкай справе ў Беларускім калегіуме распавядае філосаф Валянцін Акудовіч:
– Захапіўся я Міхалам, калі ўпершыню пачуў песню “Простыя словы, простыя рэчы”. Мне нават хацелася б зрабіць яе гімнам. Гімнам кожнага беларуса паасобку. Каштоўнасць беларусаў – гэта прага ўтульнасці быцця. І вось гэтая песня – гэта песня пра анталагічную ўтульнасць, якая жыве ва ўсіх нас.
Міхал Анемпадыстаў для большасці беларусаў – аўтар ідэі і тэкстаў культавага музычнага праекту “Народны альбом”, які ён ажыццявіў разам з Лявонам Вольскім, Касяй Камоцкай, Пітам Паўлавым і Аляксандрам Памідоравым.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск